Увага-дзеці!

25.08.2020
У сувязі са сканчэннем летніх канікул і пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня 2020 года нашай краіне праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства па бяспецы дарожнага руху "Увага - дзеці!". Акцыя праводзіцца Упраўленнем дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і скарачэння няшчасных выпадкаў на дарогах з удзелам дзяцей.