Сусветны дзень аховы працы

28.04.2020
Спыніць пандэмію: ахова працы можа захаваць жыццё - тэма Сусветнага дня аховы працы 28 красавіка 2020 года.

 У ДУА “Ракаўскі яслі-сад “Сонейка” з мэтай стварэння бяспечных і здаровых умоў працы і абароны работнікаў ад прычынення шкоды здароўю была праведзена тлумачальная работа сярод работнікаў, прысвечаная тэме сёлетняга Сусветнага дня аховы працы. 

Праведзена праверка забяспечанасці работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, абеззаражвальнымі сродкамі, правiльнасцю iх прымянення.

У кожнай групе ўстановы аформленыя інфармацыйныя стэнды, стэнды “Для вас, бацькі!”.