Увага! Конкурс!

24.04.2020
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўніцтвам дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) праводзіцца рэспубліканскі конкурс творчых работ «Права на дзяцінства».

Конкурс праводзіцца па  намінацыі:"Малюнак".

Умовы: дзеці ад 3 да 7 гадоў. Малюнкі павінны быць выкананы на паперы не менш фармату А4 і не больш за А3 фарбамі, алоўкамі ці фламастарамі без дапамогі бацькоў і педагогаў.

Конкурсныя работы прымаюцца да 25 мая 2020 года.

Усе работы павінны раскрываць адну з тэм конкурсу: правы дзіцяці, сацыяльная абарона сям'і і дзяцей дзяржавай, абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, правы дзяцей-інвалідаў, абавязкі дзіцяці.

Пераможцы атрымаюць памятныя падарункі і дыпломы ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

Прапануем прыняць актыўны ўдзел у конкурсе!