Далучайцеся да XI Міжнароднай акцыі "Чытаем дзецям пра вайну -2020»

16.04.2020

        6 мая 2020 года 11.00 адначасова ў розных кутках Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Казахстана і іншых краін пройдзе час чытання твораў пра Вялікую Айчынную вайну.

У бібліятэках, школах, дзіцячых садках, прытулках, бальнiцах i iншых установах дзецям будуць чытаць  ўслых лепшыя ўзоры мастацкай літаратуры, прысвечаныя падзеям 1941-1945 гг. і вялікаму чалавечаму подзвігу.

У 2020 годзе Міжнародная акцыя пройдзе ў адзінаццаты раз. Штогод у мерапрыемства залучаюцца больш за 3 тысячы дзіцячых устаноў рознай ведамаснай падпарадкаванасці, прымаюць удзел больш за тысячу ветэранаў.

У год 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне мы заклікаем усіх калегаў і неабыякавых людзей, ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!

Давайце сумесна прыкладзем свае намаганні па прыцягненні ўвагі грамадскасці да гераічнага мінулага нашай гісторыі, павелічэнню чытацкай аўдыторыі, якая цікавіцца чытаннем кніг аб Вялікай Айчыннай вайне, і, такім чынам, падтрымаем ўстановы адукацыі ў паляпшэнні ўзроўню дзіцячага і падлеткавага чытання.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў акцыі ў online рэжыме, а таксама знайсці палажэнне аб арганізацыі і правядзенні акцыі, метадычныя рэкамендацыі па чытання ўслых можна на сайце арганізатара акцыі - Самарскай абласной дзіцячай бібліятэкі http://www.sodb.ru/aktsiya.   Рэгістрацыя на падзею працягнецца да 5 мая.

Нагадаем таксама, што ў аддзеле інфармацыйнага забеспячэння бібліятэчнай работы і падрыхтоўкі медыярэсурсаў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі функцыянуе кніжная выстава “75 гадоў з дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”.