ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У АБЛАСНОЙ СЕТКАВАЙ АКЦЫІ "ГІСТОРЫЯ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ Ў ЛЁСЕ МАЁЙ СЯМ'І"

10.04.2020

Акцыя праводзіцца ў два этапы:

першы этап: з 30 сакавіка па 9 мая 2020 году - размяшчэнне работ у калектыўнай Google прэзентацыі;

другі этап: з 10 мая па 30 мая 2020 году - падвядзенне вынікаў.

Вынікам сумеснай працы стане Google прэзентацыя, якую можна будзе выкарыстоўваць у адукацыйных і асветніцкіх мэтах.

Сеткавая акцыя праводзіцца па наступных намінацыях:

- «Гісторыя героя»: кароткі аповяд, ілюстраваныя фотаздымкамі пра жыццё ў гады вайны, пабудаваны на ўспамінах, сямейных гістарычных фактах, якія раскрываюць жыццё асобнага чалавека ў ваенныя гады;

- «Сямейныя рэліквіі»: фатаграфіі дакументальных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў сямейных архівах (фатаграфіі, франтавыя лісты, ўзнагароды) з невялікім расповедам пра сямейныя артэфакты;

- «Героямі не нараджаюцца, героямі становяцца»: кароткі аповяд, ілюстраваны фотаздымкамі пра гераічныя подзвігі людзей у вашым населеным пункце;

- «Лёс сям'і - лёс краіны»: відэаролік, які распавядае пра гісторыю сям'і ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Матэрыялы неабходна размяшчаць у адкрытай Google прэзентацыі (перайшоўшы па спасылцы https://ametova1972.blogspot.com/2020/03/blog-post_12.html )

Давайце захаваем нашу гісторыю ПЕРАМОГІ!