Задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі

Задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі

     Прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.

      Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:

 ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
 забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца у адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;
 фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
 падрыхтоўка да працягу адукацыі;
 аздараўленне.

     Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
 навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
 асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
 атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
 фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
 фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
 далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
 развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці творчасці;
 выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
 забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
 арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі;
 забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанні ім псіхалагічнай дапамогі.

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 4 жніўня 2022 г. № 230

 

поделиться в:
Меню раздзела