Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі

Арганізацыя дадатковай адукацыі 2024/2025 навучальным годзе

У 2024/2025 навучальным годзе ў ДУА "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна" будзе ажыццяўляцца арганізацыя дадатковай адукацыі:

аб'яднанне па інтарэсах “Інфарматыка без разеткі” (натуральна-матэматычны профіль, адукацыйная вобласць “Інфарматыка”), педагог дадатковай адукацыі Бялоцкая А.М.;

“Эўрыка” (мастацка-моўны профіль, адукацыйная вобласць “Пазнавальнае развіццё”), педагог дадатковай адукацыі Хмялеўская А.Н.;

“Дзіцячы фітнес” (фізкультурна-спартыўны профіль, адукацыйная вобласць “Фізічная культура і аздараўленне”), педагог дадатковай адукацыі Рак Т.В.;

“Лабараторыя адкрыццяў” (натуральна-матэматычны профіль, адукацыйная вобласць “Матэматыка”), педагог дадатковай адукацыі Альшэўская С.А..

Усе педагогі павысілі кваліфікацыю па дадзеным профілі.

звярнуць

“Лабараторыя адкрыццяў” (натуральна-матэматычны профіль, адукацыйная вобласць “Матэматыка”)

Праграма аб'яднання па інтарэсах "Лабараторыя адкрыццяў" разлічана для выхаванцаў старэйшай групы ва ўзросце 5-7 гадоў.

Навізна дадзенай Праграмы заключаецца ў даступным тлумачэнні фізічных з'яў на наглядных прыкладах з жыцця, выкарыстоўваючы простыя і зразумелыя аналогіі, асобна для педагогаў і для выхаванцаў.

Для правядзення доследаў і эксперыментаў не патрабуецца спецыяльных і дарагіх матэрыялаў або абсталявання. Большасць эксперыментаў праводзяцца з выкарыстаннем даступных матэрыялаў (трубачкі для напояў, харчовыя фарбавальнікі, паветраны шарык і г.д.) і непрыдатных матэрыялаў (пластыкавыя бутэлькі і крышачкі і г.д.). 

                 

звярнуць

"Інфарматыка без разеткі" (натуральна-матэматычны профіль, адукацыйная вобласць "Інфарматыка"),

У 2024/2025 навучальным годзе наш дзіцячы сад пачаў работу над Адукацыйным праектам Парка высокіх тэхналогій для ўстаноў дашкольнай адукацыі "Інфарматыка без разеткі" для выхаванцаў 5-6 гадоў.

Праграма аб'яднання па інтарэсах "Інфарматыка без разеткі" -  накіравана на развіццё лагічнага мыслення і фарміраванне алгарытмічных уменняў без выкарыстання камп'ютара ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту як асновы прапедэўтыкі да вывучэння інфарматыкі.

Гульнявая форма правядзення заняткаў цікавіць ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Педагогі, дзеці, і бацькі становяцца раўнапраўнымі партнёрамі ў дасягненні адзінай мэты - развіцця алгарытмічнага мыслення ў дзяцей дашкольнага ўзросту.

Вядзе праект педагог, які прайшоў навучанне ў Парку высокіх тэхналогій і атрымаў сертыфікат цьютара праекта.

           

     

     

звярнуць