2024 Год якасці

У Беларусі 2024 год аб'яўлены Годам якасці

     Адпаведны Указ №375 быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. На сайце кіраўніка дзяржавы адзначана: “Гэтае рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны. У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час)».

https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P3230037

     

 У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці

https://president.gov.by/ru/events/v-belarusi-uchrezhden-gosudarstvennyy-znak-kachestva

 

 

Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці

План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі “Ракаўскі дзіцячы сад “Сонейка” Валожынскага раёна” прысвечаных Году якасці

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка у нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 

Канстытуцыя - гэта асноўны Закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай краіны. 

Ужо ў дашкольным узросце мы знаёмім дзяцей з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі, выхоўваем любоў, павагу і гордасць да Радзімы, дзяржаўных сімвалаў.

Дзень Канстытуцыі пачаўся с праслухвання гімна, у нашай установе дашкольнай адукацыі праводзіліся розныя мерапрыемства: дыдактычныя гульні, бяседы,прызентацыі, дзе дзеці знаёміліся з галоўным дакументам - Канстытуцыей.

Мы віншуем усіх грамадзян нашай краіны. С Днем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, жадаем здароўя, міру, радасці, цеплыні і дабра.

  

  

звярнуць

8 Сакавіка

8 сакавіка - свята вясны, цудоўнай пары года, калі прабуджаецца прырода, а разам з ёй усё самае лепшае і добрае, што ўпрыгожвае наша жыццё. Змяняюцца часы, але нязменным застаецца галоўнае прызначэнне жанчыны - мацярынства. Дарагія жанчыны, сёння ваш дзень - дзень вясны, прыгажосці і пяшчоты. Мы віншуем вас з 8 Сакавіка і жадаем вам усяго самага найлепшага. Вы душа і сэрца нашага свету. Вы моцныя і разумныя, мудрыя і таленавітыя. Вы ўмееце дарыць радасць і пяшчоту.

    Імклівы дзень мацней у руках трымайце,

    Не паддавайцеся нягодам і хваробам.

    Няхай заўжды сябруе з вамі  толькі шчасце,

    А новы дзень -  хай будзе толькі  добрым.

 Выхаванцы  нашай дашкольнай установы не забыліся пра сваіх мам і бабуль. Яны прыгатавалі ім незабыўнае свята ў сценах установы. Святочныя мерапрыемствы прынеслі у атмасферу дзіцячага сада шчасце, радасць і цяпло.

         

        

звярнуць

Дзень абаронцы Айчыны - важны і ўрачысты дзень

23.02.2024

Дзень абаронцы Айчыны - важны і ўрачысты дзень

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі разам з дзяўчынкамі павіншавалі тат, дзядуль. Правялі вясёлыя мерапрыемствы для хлопчыкаў.

 

       

             

            

звярнуць

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы

       

          

     

     

звярнуць