Адукацыйны працэс

 

Адукацыйны працэс – выхаванне і навучанне, арганізаваныя ўстановай дашкольнай адукацыі ў мэтах асваення выхаванцамі зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі.

 Дашкольная адукацыя – узровень асноўнай адукацыі, накіраваны на рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, набыццё ім сацыяльнага вопыту.

  Дашкольны ўзрост – этап фізічнага, псіхічнага і сацыяльнага развіцця асобы дзіцяці ад трох гадоў да прыёму яго ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй або спецыяльнай адукацыі.

       Задачы дашкольнай адукацыі:

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;

забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;

фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;

падрыхтоўка да працягу адукацыі;

аздараўленне.

 Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца выхаванцы, законныя прадстаўнікі выхаванцаў, педагагічныя работнікі.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца цэлы год. Агульная працягласць канікул, у перыяд якіх заняткі з выхаванцамі не праводзяцца, складае 112 дзён: летнія – 92 каляндарных дня; зімовыя – 10 каляндарных дзён; вясновыя – 10 каляндарных дзён. У перыяд канікул праводзіцца фізкультурна-аздараўленчая і мастацка-эстэтычная праца з выхаванцамі.

   Адукацыйны працэс арганізуецца ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня. Штодзённая колькасць заняткаў (гульняў) у кожнай узроставай групе і іх паслядоўнасць вызначаюцца вучэбным планам дашкольнай установы.

     Адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай і рускай мове. Асноўная мова навучання і выхавання вызначаецца яго заснавальнікам з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

    Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца гульня, занятак. Акрамя асноўных формаў арганізацыі могуць выкарыстоўвацца іншыя формы: экскурсія, назіранне, дзяжурства і іншыя.

       Арганізацыя адукацыйнага працэсу ўключае аптымальнае чаргаванне відаў дзіцячай дзейнасці: спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў.

   Спецыяльна арганізаваная дзейнасць выхаванцаў – гэта рэгламентаваныя тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі гульня, занятак, арганізаваныя з улікам заканамернасцей іх развіцця ў раннім і дашкольным узросце. У распарадку дня спецыяльна арганізаваная дзейнасць выступае ў якасці спадарожнай іншым відах дзейнасці.

    Нерэгламентаваная дзейнасць выхаванцаў – гэта гульня і іншыя віды дзейнасці ў распарадку дня, якія арганізоўваюцца ці ўзнікаюць як з удзелам дарослага, так і пры яго ўскосным кіраўніцтве.