Помнік яўрэям Ракава
спаленым нацыстамі ў сінагозе 4 лютага 1942 года
Перад вайной у Ракаве жылі 928 яўрэяў. Ракаў быў акупаваны войскамі вермахта ў чэрвені 1941 года, і акупацыя працягнулася 3 гады - да 4 ліпеня 1944 года.
У цэнтры Ракавав, на месцы былой сінагогі, спаленай у 1942 годзе разам з яўрэямі, у 1955 годзе быў устаноўлены сімвалічны памятны знак у выглядзе дрэва з абсечаным ствалом і сукамі.
4 лютага 1942 г. пад камандаваннем кашталяна паліцыі Ракава загналі ў «Халодную» сінагогу яўрэяў (адну з чатырох ракаўскіх сінагог) аблілі сінагогу бензінам і кінулі ўнутр будынкі гранаты. У гэты дзень згарэлі 928 яўрэяў (па розных ацэнках 920 - 950).
У ліпені 2005 года на яўрэйскіх могілках Ракава быў адкрыты помнік ахвярам Халакосту. На камені на беларускай, іўрыце і англійскай мовах выбіты тэкст: “Ахвярам нацызму. Тут увосень 1941 па-зверску закатаваны 112 яўрэяў вёскі Ракаў». Гэтае месца масавага забойства было выяўлена камісіяй па ўвекавечанні памяці ахвяр Катастрофы, заснаванай кіраўнікамі яўрэйскіх абшчын і арганізацый Беларусі. Надпіс недакладны, бо само забойства адбылося каля вёскі Бузуны, а гэтае месца — месца перапахавання.
Ракаўскі музей-галерэя братоў Янушкевічаў стаіць на месцы дома, у якім да 1942 года жыў пекар Ёсель Краснасельскі, сям'я якога загінула ў Ракаўскім гета. Да знішчэння гета яны склалі хатнюю маёмасць у медныя бочкі і закапалі. Пасля вайны падчас будаўніцтва гэтыя бочкі знайшлі, і цяпер хатняе начынне загінулай яўрэйскай сям'і стала часткай калекцыі бытавых прадметаў экспазіцыі музея.