ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ ПРЫЁМА ДЗЯЦЕЙ У ПЕРШЫ КЛАС
Прыём навучэнцаў у першыя класы ажыццяўляецца на падставе пунктаў 1, 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. У адпаведнасці з Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі ад 19.09.2022 г. №322, Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей з мэтай атрымання імі агульнай сярэдняй, срецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 №285, прыём дакументаў у 1 класы УАСА ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня. Пры наяўнасці свабодных месцаў дакументы могуць быць пададзены да 28 жніўня.
У першую чаргу ў 1 класы УАСА прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне дадзенай УАСА. Пры наяўнасці свабодных месцаў у УАСА могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у другіх мікрараёнах.
Прыём дакументаў, устаноўленых артыкуламі 159 і 270 Кодэкса, ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей для залічэння ў 1 клас УАСА на свабодныя месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў у перыяд з 16 па 28 жніўня году прыёму. Падача заявы можа ажыццяўляцца ў дзень асабістага прыёму грамадзян кіраўніка установы.
Дакументы, неабходныя для прыёму ў першы клас
Згодна Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, прыём у першы клас ажыццяўляецца на падставе:
- заявы ад імя законнага прадстаўніка непаўналетняга (па ўстаноўленай форме);
- пасведчання аб нараджэнні, альбо іншага дакумента, які сведчыць асобу (ксеракопія);
- медыцынскай даведкі аб стане здароўя непаўналетняга (з указаннем медыцынскай групы па фізічнай культуры і групы здароўя).
Больш падрабязную інфармацыю аб залічэнні ў ДУА "Ракаўская сярэдняя школа" можна даведацца, прайшоўшы па спасылцы