Дзень Зямлі

22.04.2024

22 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень Зямлі. Гэта свята прысвячаецца абароне навакольнага асяроддзя, азеляненню і беражлівых адносін да прыроды. У гонар гэтага свята ў нашай установе прайшлі розныя мерапрыемствы.

Выхаванцы вырашалі экалагічныя праблемы, выказвалі здагадкі, вызначалі ўплыў чалавека на прыроду. Дзеці зрабілі выснову, што Зямля - гэта наша хата і яе трэба берагчы. Таксама ў гэты дзень дзеці рабілі розныя вырабы, малявалі малюнкі, слухалі гукі прыроды.