Пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"

15.04.2024

"За бяспеку разам"

    Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга перыяду з 15 красавіка па 1 мая 2024 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам” (далей акцыя).

  Мэта акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі, павышэння інфармавання насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў,  здзяйсняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

    Задачы:

  1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакіданне дзяцей без нагляду, злоўжыванне спіртнымі напоямі.
  2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
  3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай робаты па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў (кватэр) адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем'яў. 

     У акцыі будуць задзейнічаны не толькі ратавальнікі, але і ўсе суб'екты прафілактыкі. Акцэнт будзе рабіцца на праверку супрацьпажарнага стану домавалоданняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі; правядзенні з грамадзянамі інструктыўна-тлумачальнай работы па выкананні правіл пажарнай бяспекі, інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

      Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці - устанавіце іх у жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых.

Пры ўзнікненні пажару тэлефануйце па тэлефоне "101", "112"