Экскурсія ў школьную бібліятэку

10.04.2024

Экскурсія ў школьную бібліятэку

Выхаванцы старшай групы наведалі школьную бібліятэку ДУА "Ракаўская сярэдняя школа". Бібліятэкар Таццяна Антонаўна правяла аглядную экскурсію па бібліятэцы, паведала дзецям, што такое бібліятэка і як з’явілася гэтае слова. Па якім прынцыпе расстаўлены кнігі на паліцах, пра правільнае абыходжанне з кнігамі. Выхаванцы з вялікай цікавасцю і задавальненнем слухалі аповяд бібліятэкара.

Выхавальніку дашкольнай адукацыі Таццяна Антонаўна завяла фармуляр у бібліятэку, у якім зрабілі першы запіс, запісаўшы ў яго кнігу з беларускімі народнымі казкамі "Самы разумны" - для чытання дзецям перад сном.

Разам з бібліятэкарам дзеці гулялі ў гульню "Правільна, няправільна", разгадвалі загадкі. Усе дзеці на памяць атрымалі дзіцячы часопіс і закладку для кнігі.

Экскурсія зрабіла на выхаванцаў вялікае ўражанне. Пакідаць бібліятэку дзецям не хацелася, і яны паабяцалі прыйсці ў бібліятэку разам з бацькамі.