8 Сакавіка

08.03.2024

8 сакавіка - свята вясны, цудоўнай пары года, калі прабуджаецца прырода, а разам з ёй усё самае лепшае і добрае, што ўпрыгожвае наша жыццё. Змяняюцца часы, але нязменным застаецца галоўнае прызначэнне жанчыны - мацярынства. Дарагія жанчыны, сёння ваш дзень - дзень вясны, прыгажосці і пяшчоты. Мы віншуем вас з 8 Сакавіка і жадаем вам усяго самага найлепшага. Вы душа і сэрца нашага свету. Вы моцныя і разумныя, мудрыя і таленавітыя. Вы ўмееце дарыць радасць і пяшчоту.

    Імклівы дзень мацней у руках трымайце,

    Не паддавайцеся нягодам і хваробам.

    Няхай заўжды сябруе з вамі  толькі шчасце,

    А новы дзень -  хай будзе толькі  добрым.

 Выхаванцы  нашай дашкольнай установы не забыліся пра сваіх мам і бабуль. Яны прыгатавалі ім незабыўнае свята ў сценах установы. Святочныя мерапрыемствы прынеслі у атмасферу дзіцячага сада шчасце, радасць і цяпло.