Абласны грамадзянска-патрыятычны праект «Мой край, мой лёс - мая Айчына».

23.04.2021
Мэтай праекта з'яўляецца выхаванне патрыятызму, павагі да сваёй радзімы праз вывучэнне гісторыі сваёй сям'і, «малой радзімы», слаўных старонак мінулага, сучасных дасягненняў Беларусі, павагі і шанавання дзяржаўных сімвалаў, папулярызацыю беларускай мовы і нацыянальнай культуры. У рамках работы над праектам дзяцей і дарослых чакаюць займальныя экскурсіі і вандроўкі па родным краі, пазнавальныя конкурсы, разнастайныя фэсты, майстар-класы, спартовыя турніры.