Не пакідайце дзяцей адных

07.05.2021
Напярэдадні вясновых канікул, каб заклікаць дарослых ні ў якім разе не пакідаць дзяцей адных, Цэнтр прапаганды МНС зняў новы фільм для бацькоў, дзядуляў, бабуль і ўсіх тых, каму неабыякавыя дзіцячыя жыцці. У ім на прыкладзе рэальных гісторый сем'яў можна на свае вочы ўбачыць, да якіх вынікаў можа прывесці бестурботнасць бацькоў і, як следства, дзіцячае свавольства з агнём.