X Педагагічны марафон кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Мінскай вобласці "Прафесійнае самавызначэнне - умовы паспяховай сацыялізацыі асобы"

19.10.2020
Дзень педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне першапачатковай цікавасці да якіх-небудзь прафесій, знаёмства са светам прафесій; садзейнічанне авалоданню элементарнымі даступнымі працоўнымі ўменнямі па розных прафесіях.

Сёння ва ўстанове дашкольнай адукацыі нашыя выхаванцы пазнаёміліся са всетам прафесій. Яны прынялі ўдзел у квэст-гульне “ Чароўны свет прафесій дзіцячага садка”. Гульня была накіравана на фарміраванне ў дзяцей ведаў аб прафесіях работнікаў установы дашкольнай адукацыі. У ходзе гульні дзеці пазнаёміліся з прафесіямі супрацоўнікаў дзіцячага садка. У дзяцей сфармаваліся ўяўленні аб ролі працы дарослых і значнасці прафесій у жыцці грамадства.

 Таксама для дзяцей быў арганізаваны мультпарад “Свет прафесій”. Прагляд прафарыентацыйных мультфільмаў дазваляе сфармаваць веды аб прафесіях, павялічыць слоўнікавы запас.