Матуліна сонейка

«Матуліна сонейка» — часопіс для дашкольнікаў. Падыйдзе дзеткам ад 3 да 7 гадоў.

У першым нумары — матэматычная аплікацыя-гульня «Абед для кацянят», цацка-шнуроўка «Пернікавая хатка», маленькія вершы, цікавая казка і размалеўка.

«Разам будзем вучыць літары і лічбы, а таксама развіваць дробную маторыку.

З нашым часопісам вашы дзеці абавязкова палюбяць беларускую мову», — абяцаюць выдаўцы.