Паступаем у першы клас

У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў І клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

У першую чаргу ў I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне гэтай установы агульнай сярэдняй адукацыі. Пры наяўнасці вольных месцаў могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

Прыём дакументаў ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей для залічэння ў І клас установы агульнай сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў у перыяд з 16 па 28 жніўня года прыёму.

Для прыёму дзяцей у першы клас бацькі (законныя прадстаўнікі) падаюць наступныя дакументы ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі:

заяву на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;

медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці;

пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

Крыніца: Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта