Якія ўважлівыя прычыны адсутнасці дзіцяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі

        Падпунктам 5.9 пункта 5 артыкула 68 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі вызначана, што датэрміновае спыненне адукацыйных адносін па ініцыятыве ўстановы адукацыі (у тым ліку ўстановы дашкольнай адукацыі) ажыццяўляецца ў выпадку бесперапыннай адсутнасці на занятках без паважлівых прычын больш за трыццаць дзён выхаванца, які асвойвае змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі альбо адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

     Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлены вычарпальны пералік уважлівых прычын, па якіх дзіця можа адсутнічаць ва ўстанове дашкольнай адукацыі і за ім будзе захавана месца ў гэтай установе.

    Кіраўнік установы дашкольнай адукацыі мае права самастойна ў кожным асобным выпадку (з улікам канкрэтных абставін) вырашаць пытанне аб тым, ці з'яўляюцца тыя ці іншыя прычыны адсутнасці выхаванца ва ўстанове дашкольнай адукацыі паважлівымі. Рашэнне аб захаванні месца выхаванца ва ўстанове дашкольнай адукацыі прымаецца ў інтарэсах дзяцей. У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў гэтае пытанне вырашаецца ўпраўленнем па  адукацыi, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама.