ХІІ Педагагічны марафон Валожынскага раёна

20.04.2023

З 17 па 20 красавіка 2023 года ва ўстанове адукацыі адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя XII педагагічнаму марафону Валожынскага раёна "Педагог – прафесія мірная и стваральная".

Педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у Педагагічным марафоне, мэтай якога з'яўлялася ўмацаванне ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы, папулярызацыя і ўкараненне эфектыўных педагагічных практык, абагульненне педагагічнага вопыту супрацоўнікаў установы адукацыі. 

Педагогі дзіцячага сада распрацавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў да Педмарафона:

1. Прафарыентацыйная квэст-гульня для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту "У пошуках прыгод"

2. Фотавыстава "Узаемадзеянне педагогаў і законных прадстаўнікоў выхаванцаў як асновапалагаючы фактар знаёмства дзяцей са светам прафесій"

3. Адкрыты занятак выхавальніка дашкольнай адукацыі, маладога спецыяліста па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства" па тэме "Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя"

4. Прэзентацыя маладым спецыялістам відэароліка "Праграміст"

5. Трэнінг "Правілы паспяховасці педагога"

6. Майстар-клас аўтарскіх дыдактычных гульняў па арганізацыі адукацыйнай працы па развіцці маўлення дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця "Чацверты лішні", "Шпік"