Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна" – установа дашкольнай адукацыі.
Сваю дзейнасць ажыццяўляе ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, Статутам установы дашкольнай адукацыі.
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ ўстановы дашкольнай адукацыі:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
падрыхтоўка да працягу адукацыі;
аздараўленне.
АСНОЎНАЙ ФУНКЦЫЯЙ ЎСТАНОВЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ Ў АДПАВЕДНАСЦІ З ЗАКАНАДАЎСТВАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
фізічнага, сацыяльга-маральнага, асабістага, пазнавальнага, моўнага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
забеспячэнне сацыяльнай і псіхолага-педагагічнай падтрымкі бацькоў у пытаннях выхавання і навучання дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту;
далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відаў дзейнасці і творчасці;
выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцяў выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
забеспячэння пераемнасці дашкольнай і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ПЕДАГАГІЧНАГА КАЛЕКТЫВУ НА 2022/2023 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
- Развіццё цікавасці да беларускай нацыянальнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту з дапамогай твораў беларускай мастацкай літаратуры, фальклору, дыдактычных і інтэрактыўных гульняў у спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці.
- Фарміраванне пазнавальных інтарэсаў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі эксперыментальнай дзейнасці.
Высокапрафесійная і кампетэнтная каманда педагогаў, любоў да дзяцей, адданасць педагагічнай дзейнасці, пастаянны пошук, гатоўнасць да інавацыйнай дзейнасці дазваляе ўстанове займаць годнае месца сярод устаноў дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна.