У 2022/2023 навучальным годзе актыў апякунскага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна" працуе ў наступным складзе:
- Сафронава Анастасія Мікалаеўна, тэлефон: +37529 8165478, старшыня апякунскага савета.
- Бібік Святлана Міхайлаўна.
- Бохан Вольга Аляксандраўна.
- Хаўрук Анастасія Анатольеўна.
- Голуб Юлія Аляксандраўна.
- Федаровіч Ірына Ігараўна.
- Пагоцкая Таццяна Аляксандраўна.
- Жэрко Вольга Рыгораўна, сакратар апякунскага савета.
- Агафонава Алеся Ўладзіславаўна.
Апякунскі савет ДУА "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна" з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і створаны з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яе дзейнасці і развіцця.
Задачы дзейнасці апякунскага савета:
1. садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі, прыцягненні грашовых сродкаў у выглядзе добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб (далей - грашовыя сродкі) для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі.
2. распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі.
3. садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі.
4. вызначэнне напрамкаў, памераў і парадку выкарыстання прыцягнутых грашовых сродкаў па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі.
5. садзейнічанне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
6. мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў.
Грашовыя сродкі залiчваюцца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак па ўліку іншых дзяржаўных сродкаў, які адкрыты ўстанове адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета, узгодненым з кіраўніком установы на:
- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (мэбля, інвентар, прыборы, абсталяванне, інструменты, вучэбна-наглядныя дапаможнікі, камп'ютэры, камп'ютэрныя сеткі, аўдыёвізуальныя сродкі і іншыя матэрыяльныя аб'екты, неабходныя для рэалізацыі адукацыйных праграм);
- удасканаленне арганізацыі харчавання выхаванцаў (посуд, кухонны і сталовы інвентар і прыналежнасці);
- правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;
- іншыя мэты, якія не забаронены заканадаўствам, у тым ліку цякучы рамонт, арганізацыя пітнога рэжыму, набыццё пасцельных прыналенасцей, прадметы асабістай гігіены (сурвэткі, туалетная папера, іншыя прадметы першай неабходнасці), уборачнага інвентара, мыйных сродках, сродкаў дэзінфекцыі.
Улік паступлення і расходавання грашовых сродкаў і падрыхтоўка справаздач аб іх выкарыстанні вядзецца ў адпаведнасці з рашэннем агульнага сходу апякунскага савета.
Справаздачу аб даходах і выдаткоўванні фінансавых сродкаў прадастаўляецца законным прадстаўнікам непаўналетніх старшынёй апякунскага савета ўстановы з прад'яўленнем адпаведных плацежных дакументаў.
Штогод справаздача апякунскага савета аб дзейнасці і выкарыстанні маёмасці, у тым ліку і грашовых сродкаў, разглядваецца і заслухоўваецца на сходзе апякунскага савета.
Штоквартальна справаздача аб паступленні і расходаванні грашовых сродкаў размяшчаецца на сайце ўстановы адукацыі.
Разліковы рахунак апякунскага савета ДУА "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна":
БІК AKBBBY21500 BY51AKBB36329060516536000000
код банка 601 ЦБУ №605 філіял № 500,
Мінскае ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк», УНП 690588941
Упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама
(Для Ракаўскага дзіцячага сада)
ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ!!!
Для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у працы апякунскага савета ўстановы адукацыі Вы можаце звярнуцца на тэлефоны «гарачай лініі»:
8017 72 69181 - ДУА "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна".
8017 72 68975 - упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама (прыём вядзе Крыкала Таццяна Мікалаеўна, начальнік упраўлення).
Час працы тэлефона "гарачай лініі":
панядзелак - пятніца з 8.30 да 13.00, з 14.00 да 17.30.