Наведванне ўстановы дашкольнай адукацыі дзіцём, якое дасягнула ўзросту 6 гадоў

    У адпаведнасці з артыкулам 136 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі тэрмін атрымання дашкольнай адукацыі вызначаецца законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў. Пры гэтым тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да пяці гадоў дзесяці месяцаў і можа быць павялічаны на адзін год па жаданню законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

      Такiм чынам, дзеці, якія дасягнулі ўзросту 6 гадоў, маюць права працягнуць атрыманне дашкольнай адукацыі ў той установе дашкольнай адукацыі (іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), выхаванцамі якой яны з'яўляюцца.