БЫВАЙ, ДЗІЦЯЧЫ САД

27.05.2021

Нашы мілыя дзеці, нашы выдатныя выхаванцы, віншуем вас з выпускным. Мы з вамі цудоўна бавілі час, з вамі кожны дзень быў яркім, радасным і вясёлым і мы вам жадаем такіх жа выдатных дзён і ў далейшым жыцці.

Будзьце смелымі дзецьмі, шчаслівымі дзецьмі, нязменнымі лятуценьнікамі і першаадкрывальнікамі. Поспехаў вам, дзеці, і нястомнай цікавасці да ўсяго новага і нязведанага.

                                    З цеплынёй і пяшчотай, калектыў ДУА “Ракаўскі яслі-сад “Сонейка”