Увага-дзеці

25.05.2021
25 мая 2021 года ў нашай краіне стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!", арганізатарам якога выступіла Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Прафілактычная акцыя праводзіцца ў мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі з заканчэннем навучальнага года і будзе доўжыцца да 5 чэрвеня. Мерапрыемства заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.