міні-праект "У госці да зайчыка"

12.02.2021

У другой малодшай групе №2 пад кіраўніцтвам Аліны Мікалаеўны Бялоцкай рэалізоўваецца міні-праект "У госці да зайчыка". Мэта праекта - фарміраванне ў дзяцей цікавасці да даследчай дзейнасці па вырошчванні культурных раслін у пакаёвых умовах. Агарод на падаконніку спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей, дапамагае лепш пазнаць жыццё раслін, сфарміраваць ўяўленні  пра ўмовы, неабходныя для росту і развіцця раслін.