Нашы навіны

21 октября

Віртуальная фотавыстава "Вандроўкі па родным краі"

падрабязней...
19 октября

X Педагагічны марафон кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Мінскай вобласці "Прафесійнае самавызначэнне - умовы паспяховай сацыялізацыі асобы"

падрабязней...
16 октября

"Путешествие в мир правильной речи": абноўлена 1-8 заняткі

падрабязней...
14 октября

Свята "Дзень Маці"

падрабязней...

Віртуальная фотавыстава "Вандроўкі па родным краі"

Паважаныя бацькі і выхаванцы нашай ўстановы, запрашаем на віртуальную фотавыставу "Вандроўкі па родным краі". Дзякуем за актыўны ўдзел у выставе.

    X Педагагічны марафон кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Мінскай вобласці "Прафесійнае самавызначэнне - умовы паспяховай сацыялізацыі асобы"

    Дзень педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне першапачатковай цікавасці да якіх-небудзь прафесій, знаёмства са светам прафесій; садзейнічанне авалоданню элементарнымі даступнымі працоўнымі ўменнямі па розных прафесіях.

      "Путешествие в мир правильной речи": абноўлена 1-8 заняткі

      На сайце adu.by апублікаваны вучэбна-метадычны комплекс «Мае першыя ўрокі» "Путешествие в мир правильной речи" 1-8 заняткі

        Свята "Дзень Маці"

        Сення, на працягу дня, для матуль нашых выхаванцаў падрыхтаваны сюрпрызы: гэта і ранішнія віншаванні ад казачных лясных звяроў, відэавіншаванні, падрыхтаваныя музычнымі кіраўнікамі і, безумоўна, падарункі, зробленыя рукамі дзяцей. Са святам, наша паважаныя, вясёлыя, таленавітыя, актыўныя, крэатыўныя матулі!

          Фотаконкурс "Вандроўкі па родным краі"

          Паважаныя бацькі! Запрашаем прыняць удзел у фотаконкурсе "Вандроўкі па родным краі". Гэта могуць быць пейзажы, партрэты блізкіх людзей, фотаработы, якія адлюстроўваюць жыццё сям'і і жыхароў родных мясцін. Да удзелу прымаюцца фатаграфіі ў электронным варыянце.

            Гульня-падарожжа ў краіну Ведаў

              Дзень Здароўя "Я здароўе шаную, бо са спортам я сябрую"

                Да ведама выхавальнікаў старшых груп

                На сайце adu.by апублікаваны вучэбна-метадычны комплекс «Мае першыя ўрокі» "Путешествие в мир правильной речи"

                  Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў 2020/2021 навучальным годзе

                    Увага-дзеці!

                    У сувязі са сканчэннем летніх канікул і пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня 2020 года нашай краіне праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства па бяспецы дарожнага руху "Увага - дзеці!". Акцыя праводзіцца Упраўленнем дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і скарачэння няшчасных выпадкаў на дарогах з удзелам дзяцей.

                      Адаптацыя ў дзіцячым садзе: як дапамагчы дзіцяці?

                        Да ўвагі настаўнікаў-дэфектолагаў: аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі

                        Аб вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі

                          Інтэрактыўная гульня "Вывучаем Беларусь разам з Янінкай і Мікіткай. Родныя мясціны. Ракаў"

                          інтэрактыўная гульня для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту

                            Яраслаў Драневіч разам з сям'ёй здейсніў падарожжа да Іслачы

                              Якія сродкі навучання, неабходныя для рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, набываюцца бацькамі выхаванцаў

                              Пералік сродкаў навучання, неабходных для рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, якія набываюць бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванцаў, вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2007 года № 50 «Аб зацвярджэнні пераліку абсталявання для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі »

                                Хрысціна, выхаванка другой малодшай групы падзялілася ўраджаннямі аб прагулцы

                                Дзякуем, унеслі каррэктывы ў маршруты.

                                  Навукова-практычная канферэнцыя "Прафесійнае развіццё педагогаў у кантэксце цыфравізацыі адукацыі"

                                  Абмеркаваць праблемы ўкаранення лічбавых тэхналогій у сістэме адукацыі, прадставіць вопыт работы па выкарыстанню лічбавых адукацыйных платформаў і рэсурсаў, падыскутаваць аб цыфравізацыі адукацыі і актуальных пытаннях дадатковай адукацыі педагогаў.

                                    Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў 2020/2021 навучальным годзе

                                      Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі

                                        Да ўвагі педагагічных работнікаў

                                        на сайце adu.by апублікавана інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі ў 2020/2021 навучальным годзе адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю »

                                          Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 146 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб апякунскай радзе ўстановы адукацыі »

                                          Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 146 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб апякунскай радзе ўстановы адукацыі »

                                            Загартоўвайся, калі хочаш быць здаровым

                                            Прадстаўляем вашай увазе новае відэа

                                              Назіранні ў прыродзе

                                              Як зрабіць адпачынак на прыродзе з дзецьмі яшчэ і адукацыйным.

                                                Вясёлая прагулка РАЗАМ

                                                Прапануем вашай увазе распрацаваныя маршруты выхаднога дня "Падарожжа да Іслачы", "Край, дзе бруіцца Іслач"

                                                  За перамогай!

                                                  Падрыхтаваны конкурсныя матэрыялы да ўдзелу ў раённым этапе абласнога агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне

                                                    Хутка ў школу

                                                    Ад чаго залежыць паспяховасць дзіцяці ў школе. Як дапамагчы дзіцяці адаптавацца да школьнага жыцця. Гэта і многае іншае вы даведаецеся з кансультацыі для бацькоў "Хутка ў школу"

                                                      Прыём дакументаў у першы клас

                                                      Паважаныя бацькі выхаванцаў старшых груп, з 12 чэрвеня пачаўся прыём дакументаў у першы клас.

                                                        Падрыхтоўка да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі

                                                        Выказваем падзяку бацькам выпускнікоў старшай групы № 2 за дапамогу ў добраупарадкаванні і азеляненні тэрыторыі нашай дашкольнай установы. Бацькамі было набыта больш за 300 кветам адналеткаў.

                                                          Віртуальнае падарожжа па планеце дзяцінства, творчасці, таленту

                                                          Прэзентацыя раённага фестывалю дзіцячай творчасці "Феерверк талентаў"

                                                            Новы дзіцячы прававы сайт

                                                            У Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1 Чэрвень 2020 года, ўводзіцца ў эксплуатацыю новая версія Дзіцячага прававога сайта (http://www.mir.pravo.by/).

                                                              Аб выніках правядзення фестывалю-конкурсу «Дзіўны свет дзяцінства» на ўзроўні ўстановы дашкольнай адукацыі

                                                                Ці ведае Вашае дзіця правілы бяспекі?

                                                                  Рэспубліканская акцыя МНС "Не пакідайце дзяцей адных!"

                                                                  З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх бяспекі па ўсёй рэспубліцы з 11 мая па 1 чэрвеня пройдзе акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дню абароны дзяцей.

                                                                    Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

                                                                    Гэта свята з’яўляецца сімвалам свабоды і адзінства беларускага народа, патрыятычнага яднання, стабільнасці нашай грамадзянскай супольнасці, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый. Галоўныя сімвалы краіны ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны, адлюстроўваюць лепшыя духоўныя і маральныя рысы беларускага народа, уяўляюць багатую гісторыю і традыцыі нашай Айчыны. Іх шануюць як родны дом і звычаі, імі ганарацца як сваёй нацыяй і слаўнай гісторыяй. Адносячыся з павагай да дзяржаўнай сімволікі, мы аддаём даніну павагі неацэнным заваёвам нашых продкаў, якія на палях бітваў і ў мірнай працы адстаялі права годна жыць і працаваць на сваёй зямлі. Няхай гэтае свята яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за сваю краіну і гатоўнасць самааддана працаваць дзеля росквіту Радзімы.

                                                                      Сусветны дзень аховы працы

                                                                      Спыніць пандэмію: ахова працы можа захаваць жыццё - тэма Сусветнага дня аховы працы 28 красавіка 2020 года.

                                                                        Увага! Агляд-конкурс "Я б у выратавальнікі пайшоў!"

                                                                          МНС інфармуе. Пажарная бяспека ў лесе

                                                                            Да ўвагі педагогаў і выхавальнікаў. Запрашаем да ўдзелу у рэалізацыі абласнога сацыяльна-педагагічнага праекта "Вясёлая прагулка "Разам"

                                                                              Суботнік

                                                                              27 супрацоўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніке. У гэты дзень калектыў установы займаўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі: афарбоўка бардзюраў, ўборка тэрыторыі, высаджванне дрэў і хмызнякоў, афарбоўка эксперыментальнага агарода.

                                                                                Увага! Конкурс!

                                                                                Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўніцтвам дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) праводзіцца рэспубліканскі конкурс творчых работ «Права на дзяцінства».

                                                                                  Выхаванне дзяцей пры COVID-19

                                                                                    МНС: забарона на наведванне лясоў у Валожынскім раёне

                                                                                      Як размаўляць з дашкольнікам аб каронавірусе

                                                                                      кансультацыя для бацькоў

                                                                                        МНС інфармуе

                                                                                        Пал сухой травы

                                                                                          Да ўвагі педагогаў! Анонс часопіса "Пралеска"

                                                                                            Далучайцеся да XI Міжнароднай акцыі "Чытаем дзецям пра вайну -2020»

                                                                                              Працягваем прагляд онлайн-спектакляў

                                                                                              Мінскі абласны драматычны тэатр і тэатр лялек «Батлейка» працягваюць серыю онлайн-трансляцый спектакляў для дзяцей

                                                                                                Экспазіцыя "Велікоднае яйка"

                                                                                                Вынікам майстар- класа па роспісу яек стала экспазіцыя "Велікоднае яйка", што адбываецца зараз ў дзіцячым садзе

                                                                                                  ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У АБЛАСНОЙ СЕТКАВАЙ АКЦЫІ "ГІСТОРЫЯ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ Ў ЛЁСЕ МАЁЙ СЯМ'І"

                                                                                                    Мыем рукі правільна

                                                                                                      Рэспіраторны этыкет

                                                                                                        Да ведама педагогаў! Віртуальныя інфармацыйна-бібліятэчныя сэрвісы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі - педагогам Міншчыны

                                                                                                        Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі ў рамках інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання педагогаў сталічнага рэгіёну ў онлайн-рэжыме прапануе скарыстацца віртуальнымі інфармацыйна-бібліятэчнымі сэрвісамі.

                                                                                                          Дзіцячыя спектаклі-онлайн

                                                                                                          Так, 7 красавіка артысты Мінскага абласнога драматычнага тэатра і рэжысёр Алег Чэчанеў запрашаюць дзяцей і дарослых у вясёлую прыгоду разам з героямі «Казкі пра чырвонай стужачцы», якую прыдумала драматург Галіна Латышава. Трансляцыя пачнецца ў 12.00. 8 красавіка ў гэты ж час драмтэатр пазнаёміць гледачоў з павучальнай музычнай казкай «Непаслухмяным запалка». 9 красавіка Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» пакажа спектакль Ігара Сідарука «Тры парасяці». Пачатак трансляцыі ў 12.00. 10 красавіка ў 12.00 адбудзецца спектакль-імправізацыя «Казкі з куфра» па матывах беларускіх казак Віленскага павета. Спектаклі ідуць у рэжыме онлайн ў групах «Беларусь Сегодня» у Аднакласніках, Вконтакте, Фэйсбуку і на сайце SB. BY.

                                                                                                            Выпальваць сухую траву небяспечна для жыцця

                                                                                                              Акцыя "Кожнай птушцы патрэбен дом"

                                                                                                              Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла акцыя "Кожнай птушцы патрэбен дом" У акцыі прынялі ўдзел бацькі выхаванцаў першай малодшай групы, якія ўсталявалі новыя шпакоўні на тэррыторыі дзіцячага сада.

                                                                                                                Спектаклі ў рэжыме онлайн 2

                                                                                                                Выхаванцы старшай групы № 2 паглядзелі трансляцыю спектакля «Канёк-гарбунок». Чароўная казка павялагледачоў у займальнае падарожжа, дзе іх чакала меладычнае паэтычнае слова, яркія лялькі і незвычайныя дэкарацыі і, вядома, шчаслівы фінал гісторыі.

                                                                                                                  Спектаклі ў рэжыме онлайн

                                                                                                                  С 02.04.2020 выхаванцы старшай групы №2 паглядзелі тэатральную пастаноўку "Коткін дом" Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» з Маладзечна.

                                                                                                                    Майстар-клас "Роспіс яек воскам"

                                                                                                                    Дырэктар Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Хрысціна Станіславаўна Лембович правяла майстар-клас па роспісу яек воскам для работнікаў дзіцячага садка. Таксама яна правяла экскурс у гісторыю: што значыць велікоднае яйка, чаму яйкі фарбавалі ў чырвоны колер, як выкарыстоўваліся яйкі пасля на працягу года ў сакральных, аздараўленчых або ахоўных мэтах.

                                                                                                                      Савет ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама

                                                                                                                      4 сакавіка 2020 года адбылося пасяджэнне выніковага Савета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама, на якім былі падведзены вынікі працы сістэмы адукацыі, спорту і турызму Валожынскага раёна за 2019 год і вызначаны перспектывы развіцця на 2020 год

                                                                                                                        Напевы зямлі беларускай

                                                                                                                        Для дзяцей старшых груп была праведзена забава "Напевы зямлі беларускай", на якую быў запрошаны гарманіст. Гучалі беларускія народныя песні, танцы, гульні. Пад баян дзеці спявалі беларускія песні "сядзіць камар на дубочку", "Саўка ды Грышка", "Чаму ж мне не пець", танцавалі "Лявоніху", "Польку-Янку", гулялі ў "Ручаёк". Напрыканцы сустрэчы дорослыя выканалі танец "Падыспань". Сустрэча праходзіла ў атмасферы радасці, вяселля і дабрыні.

                                                                                                                          Метадычнае аб'яднанне кіраўнікой фізічнага выхавання і музычных кіраўнікоў раёна

                                                                                                                          Тэма "Ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці музычнага кіраўніка, кіраўніка фізічнага выхавання і выхавацеля дашкольнай адукацыі ва ўмовах абнаўлення зместу дашкольнай адукацыі" Асноўнай мэтай правядзення раённага метадычнага аб'яднання стала павышэнне прафесійнага ўзроўню музычнага кіраўніка, кіраўніка фізічнага выхавання, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі праз эфектыўнае выкарыстанне метадычных уменняў у прад'яўленні зместу адукацыі, забеспячэнне выніковасці адукацыйнага працэсу і якасці адукацыі выхаванцаў.

                                                                                                                            Спартыўна-музычны адпачынак

                                                                                                                            20 лютага ва ўстанове дашкольнай адукацыі быў праведзены спартыўна-музычны вольны час прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны "Вышэй. Хутчэй.Мацней" для выхаванцаў старшых груп.

                                                                                                                              Прыйшоў Багач - кідай рагач

                                                                                                                              15 лістапада ў нашым садку адбылася забава "Багач". Пад час правядзення забавы бацькі і дзеці паўдзельнічалі ў майстар-класах "Калі язык не зломак – вось вам прыгаршча языкаломак", "Лялька-матанка", паспрабавалі стравы беларускай нацыянальнай кухні, патанчылі пад польку-трасуху.

                                                                                                                                Метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў дашкольнай адукацыі устаноў дашкольнай адукацыі, вучэбна-педагагічных комплексаў Валожынскага раёна

                                                                                                                                Саўчук Таццяна Рыгораўна выхавальнік дашкольнай адукацыі прыняла ўдзел у метадычным аб'яднанні выхавальнікаў дашкольнай адукацыі устаноў дашкольнай адукацыі, вучэбна-педагагічных комплексаў Валожынскага раёна.На семінары-практыкуме была прадстаўлена сістэма работы педагогаў па экалагічнай адукацыі выхаванцаў ва ўмовах вучэбна-педагагічнага комплексу. Семінар-практыкум спрыяў назапашвання, абагульненню і абмену вопыту педагогаў па выхаванню экалагічнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту (авалоданне першапачатковымі ведамі пра прыроду, ўзаемасувязі чалавека з навакольным прыродным асяроддзем, фарміраванне гуманнага стаўлення да прыроды, уяўленняў пра ўнікальнасць кожнай жывой істоты і інш.)

                                                                                                                                  Дзень бяспекі на лёдзе

                                                                                                                                  4 снежня ў дашкольнай установе адукацыі прайшоў Дзень бяспекі на лёдзе. На працягу дня выхавальнікі праводзілі гульні і размовы на тэму бяспекі зімой з выхаванцамі, для бацькоў была размешчана інфармацыя ў бацькоўскіх кутках і стэндзе. Таксама для дзяцей сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту быў арганізаваны відэапрагляд «Чароўная кніга МПЗ. Зімовы вадаем. Мультсерыял пекла МПЗ для малых »; «Смешарыкі. Азбука бяспекі. На тонкім лёдзе»

                                                                                                                                    Акцыя

                                                                                                                                      Акцыя "29 добрых спраў"

                                                                                                                                        Каляда, ідзе

                                                                                                                                        У старшай групе № 1прайшлі музычныя забавы "Каляда, ідзе"

                                                                                                                                          эксрурсія ў арт-галерэю Янушкевічаў

                                                                                                                                          Выхаванцы старшых груп дзяржаўнай установы адукацыі "Ракаўскі яслі-сад" Сонейка "10 і 11 снежня наведалі музей-галерэю братоў Янушкевічаў, тры паверхі якога перапоўненыя унікальнымі экспанатамі. Тут дзеці ўбачылі вялікая колькасць старадаўніх прадметаў рознага гадзіне (прадметы мэблі, музычныя інструменты, старыя дакументы , адзенне і іншае). Унікальныя музейныя рэчы пазнаемілі дзяцей з цалкам новай беларускай гісторыяй, расказанай народам і жыццем.

                                                                                                                                            Выстава сумесных бацькоўска-дзіцячых работ “Беларускі арнамент. Будзьма беларусамі"

                                                                                                                                            З 26 лістапада ў дзіцячым садзе адкрыта выстава сумесных бацькоўска-дзіцячых работ “Беларускі арнамент. Будзьма беларусамі". Выстава знаходзіцца на першым паверсе каля спартыўнай залы. Запрашаем! Выказваем падзяку за ўдзел!

                                                                                                                                              экскурсія ў Ракаўскі Дом творчасці

                                                                                                                                              28 лістапада старэйшая група ўстановы дашкольнай адукацыі наведалі Ракаўскі дом народнай творчасці. Лізавета Станіславаўна Пятроўская распавяла дзецям аб працэсе вырабу тканіны з ільну ў мінулы гадзіну, паказала беларускія народныя музычныя інструменты, дзеці паслухалі, як яны гучаць, а напрыканцы дзеці сумесна з дарослымі вывучылі песню "На дудзе Мікіта грае" і патанчылі.