Каляндар дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат

 

  1. Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочные даты ў Рэспубліцы Беларусь

Дзяржаўныя святы:

Дзень Канстытуцыі — 15 сакавіка;

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — 2 красавіка;

Дзень Перамогі — 9 мая;

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь — другая нядзеля мая;

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — 3 ліпеня.

Агульнарэспубліканскія святочныя дні:

Новы год — 1 і 2 студзеня;

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — 23 лютага;

Дзень жанчын — 8 сакавіка;

Свята працы — 1 мая;

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — 7 лістапада.

Прафесійныя і іншыя святочныя дні:

Дзень выратавальніка — 19 студзеня;

Дзень беларускай навукі — апошняя нядзеля студзеня;

Дзень друку — 5 мая;

Дзень сям’і — 15 мая;

Дзень моладзі — апошняя нядзеля чэрвеня;

Дзень пажарнай службы — 25 ліпеня;

Дзень ведаў — 1 верасня;

Дзень беларускага пісьменства — першая нядзеля верасня;

Дзень бібліятэк — 15 верасня;

Дзень пажылых людзей — 1 кастрычніка;

Дзень настаўніка — першая нядзеля кастрычніка;

Дзень маці — 14 кастрычніка;

Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь — 3 снежня;

Дзень правоў чалавека — 10 снежня;

Дзень беларускага кіно — 17 снежня.

Памятныя даты:

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў —15 лютага;

Дзень Чарнобыльскай трагедыі — 26 красавіка;

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — 22 чэрвеня.

  1. Святочныя даты (міжнародныя дні, заснаваныя ААН, іншымі арганізацыямі, грамадскімі аб’яднаннямі)

Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў — 11 студзеня;

Дзень юнага героя-антыфашыста — 8 лютага;

Сусветны дзень радыё — 13 лютага;

Міжнародны дзень роднай мовы — 21 лютага;

Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам — 1 сакавіка;

Сусветны дзень дзікай прыроды — 3 сакавіка;

Сусветны дзень паэзіі — 21 сакавіка;

Міжнародны дзень лясоў — 21 сакавіка;

Сусветны дзень водных рэсурсаў — 22 сакавіка;

Сусветны дзень тэатра — 27 сакавіка;

Міжнародны дзень птушак — 1 красавіка;

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі — 2 красавіка;

Міжнародны дзень спорту на карысць міру і развіцця — 6 красавіка;

Сусветны дзень здароўя — 7 красавіка;

Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў — 11 красавіка;

Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас — 12 красавіка;

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў — 18 красавіка;

Міжнародны Дзень Маці-Зямлі — 22 красавіка;

Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права — 23 красавіка;

Сусветны дзень аховы працы — 28 красавіка;

Дні памяці і прымірэння, прысвечаныя загінуўшым у Другой сусветнай вайне — 8—9 мая;

Міжнародны дзень музеяў — 18 мая;

Дзень піянерскай дружбы — 19 мая;

Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялога і развіцця — 21 мая;

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці — 22 мая;

Сусветны дзень без тытуню — 31 мая;

Міжнародны дзень абароны дзяцей — 1 чэрвеня;

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя — 5 чэрвеня;

Дзень юнацкага руху — 15 чэрвеня;

Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам — 26 чэрвеня;

Міжнародны дзень дружбы — 30 ліпеня;

Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі — 30 ліпеня;

Міжнародны дзень моладзі —12 жніўня;

Міжнародны дзень дабрачыннасці — 5 верасня;

Міжнародны дзень пісьменнасці — 8 верасня;

Сусветны дзень прадухілення самагубстваў — 10 верасня;

Міжнародны дзень дэмакратыі — 15 верасня;

Міжнародны дзень аховы азонавага пласта — 16 верасня;

Міжнародны дзень міру —21 верасня;

Сусветны дзень турызму — 27 верасня;

Міжнародны дзень пажылых людзей — 1 кастрычніка;

Міжнародны дзень музыкі-1 кастрычніка;

Міжнародны дзень сацыяльнага педагога — 2 кастрычніка;

Сусветны дзень абароны жывёл — 4 кастрычніка;

Сусветны дзень настаўнікаў — 5 кастрычніка;

Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый — 24 кастрычніка;

Міжнародны дзень школьных бібліятэк — чацвёрты панядзелак кастрычніка;

Сусветны дзень гарадоў — 31 кастрычніка;

Сусветны дзень навукі за мір і развіццё — 10 лістапада;

Міжнародны дзень энергазберажэння — 11 лістапада;

Сусветны дзень дзіцяці — 20 лістапада;

Сусветны дзень прывітанняў — 21 лістапада;

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам — 1 снежня;

Міжнародны дзень інвалідаў — 3 снежня;

Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця (Сусветны дзень валанцёраў) — 5 снежня;

Сусветны дзень правоў чалавека — 10 снежня;

Міжнародны дзень салідарнасці людзей — 20 снежня.

III. Юбілейныя даты, якія будуць адзначацца ў 2020/2021 навучальным годзе

02.09.2020 — 75 гадоў з дня заканчэння Другой сусветнай вайны.

13.09.2020 — 30 гадоў з дня стварэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі (13.09.1990).

14.09.2020 — 100 гадоў з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску (14.09.1920 адкрыўся як Беларускі дзяржаўны тэатр).

24.10.2020 — 75 гадоў з дня ўтварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (24.10.1945 уступіў у сілу Статут ААН).

25.12.2020 — 120 гадоў з дня адкрыцця Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (адкрылася як Мінская гарадская публічная бібліятэка імя А. С. Пушкіна 25.12.1900).

26.04.2021 — 35 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС (26.04.1986).

29.05.2021 — 75 гадоў з дня заснавання Мінскага трактарнага завода (29.05.1946).