Маленькі пасажыр — вялікая адказнасць!

У Правілах дарожнага руху ўжо даўно існуе патрабаванне п. 181.5, згодна з якім забараняецца перавозка дзяцей да 12 гадоў у аўтамабілі без спецыяльнага дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання. Для бяспечнай перавозкі маленькіх пасажыраў самым надзейным з’яўляецца спецыяльнае дзіцячае аўтакрэсла, сканструяванае з улікам усіх асаблівасцяў дзіцячага арганізма і падабранае ў адпаведнасці з вагой і ростам дзіцяці.

Так, груднічкоў неабходна перавозіць у спецыяльнай “аўталюльцы” спіной па накірунку руху, але толькі ў тым выпадку, калі пярэдняе сядзенне не мае падушкі бяспекі. Дзяцей да пяці гадоў — у дзіцячых утрымліваючых устройствах (крэслах). Дзеці ад 5 да 12-ці гадоў могуць перавозіцца ў машыне ў спецыяльным дзіцячым аўтамабільным крэсле ці з дапамогай іншых сродкаў (бустараў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядушак), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць іх з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку.

Дзяцей, якія дасягнулі 12-гадовага ўзросту і рост якіх перавышае 150 сантыметраў, можна перавозіць на пярэднім сядзенні і без утрымліваючага ўстройства, але абавязкова прышпільваць рамянём бяспекі. Не перавозьце дзетак у люльках, знятых з каляскі, або на каленях — гэта небяспечна.

Толькі выконваючы гэтыя правілы, можна спадзявацца, што ў любой аварыйнай сітуацыі ваша дзіця застанецца жывым і здаровым. Калі вы сапраўды любіце сваіх сыноў і дачок, перавозьце іх правільна!